Кітай выпусціў папярэджанне аб ліўневых паводках

2021-08-03 17:21:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай выпусціў папярэджанне аб ліўневых паводках у некаторых рэгіёнах краіны.

Міністэрства воднай гаспадаркі КНР і Нацыянальны метэаралагічны цэнтр сумесна выпусцілі "жоўтае" папярэджанне ў сувязі з высокай верагоднасцю ліўневых паводак з 20:00 2 жніўня да 20:00 3 жніўня ў правінцыях Фуцзянь / Усходні Кітай / і Цінхай / Паўночна-Заходні Кітай /.

Дзяржаўныя органы таксама папярэдзілі пра магчымыя паводкі ў выніку праліўных дажджоў у некаторых іншых рэгіёнах краіны. У прыватнасці, "сіняе" папярэджанне было выпушчана для некаторых раёнаў правінцый Хэйлунцзян, Чжэцзян, Гуандун і Ганьсу.

У Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма абвесткі аб неспрыяльных умовах надвор'я, у якой узровень небяспекі ў парадку ўзрастання пазначаецца сінім, жоўтым, аранжавым і чырвоным колерамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ