Кітай і АСЕАН павінны адкрыць новую эру супрацоўніцтва - Ван І

2021-08-04 15:12:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паколькі сёлета адзначаецца 30-я гадавіна ўстанаўлення адносін дыялогу паміж Кітаем і Асацыяцыяй дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, абодва бакі павінны аб'яднаць намаганні, каб адкрыць новую эру супрацоўніцтва, заявіў 3 жніўня член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І.

Ён зрабіў такую заяву, прымаючы ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў Кітая і АСЕАН у рэжыме відэасувязі.

АСЕАН займае прыярытэтнае месца ў дыпламатыі суседства Кітая, адзначыў Ван І. У дружалюбным супрацоўніцтве паміж двума бакамі дасягнуты новы і важны прагрэс.

Адзначыўшы, што Кітай разглядае АСЕАН у якасці свайго галоўнага партнёра ў барацьбе з COVID-19, Ван І сказаў, што на сённяшні дзень Кітай прадаставіў 10 краінам АСЕАН больш за 190 млн доз вакцын супраць каронавіруса, а таксама іншыя супрацьэпідэмічныя сродкі.

Адносна гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і АСЕАН, Ван І падкрэсліў, што ў першай палове гэтага года аб'ём двухбаковага гандлю перавысіў 410 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся на 38,2 % у гадавым вылічэнні. АСЕАН застаецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Кітая, а іх сукупныя інвестыцыі перавысілі 310 млрд долараў ЗША.

Ван І звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць працягу антыпандэмічнага супрацоўніцтва. Кітай будзе імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб задаволіць патрэбы АСЕАН у вакцынах і іншых супрацьэпідымічных матэрыялах. Кітай гатовы супрацоўнічаць з краінамі АСЕАН, каб цвёрда супрацьстаяць палітызацыі навуковых пытанняў, рашуча змагацца з разбуральнымі наступствамі "палітычнага віруса" і забяспечваць паступовае і здаровае развіццё міжнароднага антыпандэмічнага супрацоўніцтва.

Ён заклікаў да супрацоўніцтва ў пытаннях актыўнага садзейнічання аднаўленню эканомікі. Кітай хацеў бы працаваць з АСЕАН над рэалізацыяй усёабдымнай рамачнай праграмы аднаўлення АСЕАН і наладжваць усебаковае супрацоўніцтва ў мэтах аднаўлення, выкарыстоўваючы ў якасці асновы гандлёва-інвестыцыйнае супрацоўніцтва, а ў якасці новых кропак росту - лічбавую эканоміку і "зялёнае" развіццё.

Ван І падкрэсліў важнасць умацавання існуючых рамачных праграм рэгіянальнага супрацоўніцтва. Кітай цвёрда падтрымлівае цэнтральнае месца АСЕАН у рэгіянальным супрацоўніцтве і павышэнне ролі асацыяцыі ў міжнародных і рэгіянальных справах, сказаў Ван І. Кітай не ўхваляе і не ўдзельнічае ў якім-небудзь механізме супрацоўніцтва, што падрывае цэнтральную ролю АСЕАН, адзначыў міністр.

Ён таксама заклікаў да падтрымання міру і стабільнасці ў Паўднёва-Кітайскім моры. Кітай будзе працягваць выконваць свае абавязацельствы па Дэкларацыі аб паводзінах бакоў у Паўднёва-Кітайскім моры. Кітай асабліва адзначае важнасць мірнага ўрэгулявання спрэчак непасрэдна зацікаўленымі краінамі шляхам кансультацый i перагавораў, адмовы ад аднабаковых дзеянняў, якія абвастраюць напружанасць і ўзмацняюць рознагалоссі, а таксама паглыблення практычнага супрацоўніцтва на моры.

Кіраўнікі МЗС краін АСЕАН адзначылі, што Кітай з'яўляецца рацыянальнай, мудрай і надзейнай сілай, і ён не баіцца якой-небудзь дзяржавы, паколькі імкнецца забяспечыць міжнародную непрадузятасць і справядлівасць. Яны дадалі, што развіццё Кітая адкрывае новыя і больш шырокія магчымасці для ўсіх краін АСЕАН.

Яны заявілі, што АСЕАН гатова садзейнічаць рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі і сумесна з Кітаем забяспечваць мір, стабільнасць і бяспеку ў Паўднёва-Кітайскім моры для прасоўвання рэгіянальнага развіцця і росквіту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ