Кітай будзе рыхтаваць настаўнікаў для школ цэнтральных і заходніх рэгіёнаў краіны
Згодна з нядаўна зацверджаным планам, каля 10 тысяч студэнтаў кітайскіх педагагічных ВНУ пачынаючы з 2021 года будуць штогод праходзіць курс мэтавай падрыхтоўкі для павышэння якасці выкладання ў пачатковых і сярэдніх школах слабаразвітых раёнаў Цэнтральнага і Заходняга Кітая.
Педагагічныя інстытуты і ўніверсітэты Кітая, галоўным чынам, рыхтуюць кадры выкладчыкаў для адукацыйных устаноў.
Як прадугледжана планам, сумесна выпушчаным дзевяццю ведамствамі, у тым ліку Міністэрства адукацыі КНР і Аддзелам прапаганды ЦК КПК, курсы спецыяльнай падрыхтоўкі выкладчыцкіх кадраў будуць праводзіцца педагагічнымі ўніверсітэтамі, наўпрост падначаленымі міністэрству адукацыі, і педагагічнымі інстытутамі мясцовага ўзроўню для школ паветаў, якія выйшлі з-за рысы беднасці або размешчаны ўздоўж сухапутных межаў.
Шэсць педагагічных універсітэтаў, наўпрост падпарадкаваных міністэрству адукацыі, будуць набіраць студэнтаў з цэнтральных і заходніх рэгіёнаў для ўдзелу ў праграме падрыхтоўкі на нацыянальным узроўні.
Згодна з планам, студэнты павінны будуць узяць на сябе абавязацельства вярнуцца ў названыя паветы для працы ў пачатковых і сярэдніх школах на працягу як мінімум 6 гадоў.
За правядзенне спецыяльнай падрыхтоўкі на мясцовым узроўні адказваюць мясцовыя педагагічныя інстытуты і ўніверсітэты, прызначаныя адпаведнымі адукацыйнымі ведамствамі правінцыйнага ўзроўню.
Студэнты, якія ўдзельнічаюць у праграме, вызваляюцца ад платы за навучанне і пражыванне і будуць атрымліваць дапамогу.