Першы ў Кітаі робат-будаўнік сышоў з вытворчай лініі

2021-08-05 16:21:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першы ў Кітаі робат для зборкі будаўнічых кампанентаў сышоў з вытворчай лініі ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), паведаміла газета "Кэцзі жыбаа" (Science and Technology Daily).

Робат быў распрацаваны кампаніямі China Railway Science & Industry Group Co., Ltd і China Railway Construction Engineering Group. Яго плануюцьвыкарыстоўваць для будаўніцтва лініі метро ў горадзе Гуанчжоу (правінцыяГуандун, Паўднёвы Кітай).

Абсталяваны 72 датчыкамі і 50 камерамі, робат мае даўжыню 80 м, важыць 460 тон і мае эфектыўны размах 69 м. Ён можа ўсталёўваць бэлькі вагой да 120 тон.

Восем незалежных рухомых ног, якія складаюцца з 32 шын, дазваляюць робату перасоўвацца больш свабодна і пераадольваць перашкоды.

Дзякуючы тэхналогіі пазіцыянавання Beidou робат вырабляе вымярэнні з дакладнасцю да 10 мм і прэтэндуе на два нацыянальныя патэнты на вынаходніцтва, паведаміў адзін з распрацоўшчыкаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ