У правінцыі Гуандун больш за 33 тыс.чалавек эвакуіраваны з-за тайфуну "Лупіт"
Па стане на 16:00 4-га жніўня больш за 33 тыс. чалавек былі эвакуіраваны ў бяспечныя месцы з-за дзевятага па ліку ў гэтым годзе тайфуну "Лупіт", які раніцай у чацвер абрынуўся на прыбярэжныя зоны прав . Гуандун / Паўднёвы Кітай /.
Тайфун выйшаў на сушу прыкладна ў 11:20 у прыбярэжнай зоне павета Наньаа г. Шаньтоу з максімальнай сілай ветру паблізу яго эпіцэнтра ў 9 балаў, паведамілі ў метэаралагічным цэнтры правінцыі Гуандун.
У правінцыі былі зачыненыя 43 прыморскія жывапісныя зоны, у тым ліку і пляжы, паведамілі ў мясцовым дэпартаменце па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі.
Больш за 3,5 тыс. рыбалавецкіх суднаў вярнуліся ў парты і звыш 6,2 тыс. чалавек, занятых у марской сферы ў прыбярэжнай акваторыі, вярнуліся на бераг, каб пазбегнуць небяспекі.
Парывісты вецер і ападкі, прынесеныя тайфунам "Лупіт", працягнуцца ў наступныя тры дні. Чакаецца, што праліўныя дажджы абрынуцца на паўднёва-ўсходнюю частку прав. Чжэцзян, усходнюю частку прав. Фуцзянь, большасць частак прав. Гуандун і паўднёва-ўсходнюю частку Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна.