МГБ КНР выступае супраць прыняцця Сенатам ЗША законапраекта, звязанага з Сіньцзянам
Міністэрства грамадскай бяспекі КНР выказала моцную незадаволенасць і рашучае пярэчанне ў сувязі з нядаўнім прыняццем Сенатам ЗША законапраекта, звязанага з Сіньцзянам.
Прыняцце так званага законапраекта аб прадухiленнi прымусовай працы уйгураў - гэта чарговы крок ЗША, накіраваны на стрымліваньне Кітая шляхам дэстабілізацыі Сіньцзяна, гаворыцца ў заяве міністэрства.
Такія сцвярджэнні, як "масавыя адвольныя затрыманні", "катаванні" і "высокатэхналагічнае назіранне", з'яўляюцца чыстай выдумкай, адзначаецца ў заяве. Акрамя таго, яны накіраваны на тое, каб ачарніць Кітай, аказаць ціск на адпаведных кітайскіх фізічных і юрыдычных асоб, умешвацца ва ўнутраныя справы Кітая і падарваць стабільнасць і развіццё Сіньцзяна, дадалі ў міністэрстве.
У цяперашні час Сіньцзян перажывае эканамічны росквіт, этнічнае адзінства і гармонію. У рэгіёне назіраецца сацыяльная стабільнасць і свабода веравызнання. Людзі розных этнічных груп жывуць бяспечным і шчаслівым жыццём.
Органы грамадскай бяспекі ў Кітаі заўсёды ў адпаведнасці з заканадаўствам спынялі рознага роду незаконную і злачынную дзейнасць, у тым ліку акты тэрарызму і сепаратызму. Максімальныя намаганні прыкладаюцца для абароны правоў прадстаўнікоў усіх этнічных груп у Сіньцзяне, у тым ліку іх права на існаванне і развіццё, вынікае з заявы.
Злучаныя Штаты паклёпнічаюць на Кітай, зламысна называючы звычайныя меры па прадухіленні і стрымліванні злачынстваў "парушэннем правоў чалавека", гаворыцца ў дакуменце.
Паводле заявы міністэрства, падобныя дзеянні Злучаных Штатаў сведчаць аб іх сапраўдных намерах, якія заключаюцца ў актывізацыі тэрарыстычных і сепаратысцкіх сіл "Ісламскі рух Усходняга Туркестана", тым самым правакуючы раскол і смуту ў Сіньцзяне.
"Мы паўторна заяўляем, што будзем рашуча змагацца з усімі відамі незаконнай і злачыннай дзейнасці ў адпаведнасці з законам і цвёрда абараняць інтарэсы бяспекі і развіцця Сіньцзяна", - падкрэсліваецца ў дакуменце.