У Кітаі ўвялі ліміт на наведвальнікаў музеяў з-за новай хвалі эпідэміі COVID-19
У мэтах прафілактыкі і кантролю распаўсюджвання эпідэміі COVID-19, кітайскія музеі і іншыя культурныя ўстановы будуць абавязаны зрабіць больш жорсткім кантроль за наведвальнасцю.
Паводле прадпісання Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР, культурныя ўстановы па ўсёй краіне павінны будуць на рэгулярных пачатках праводзіць супрацьэпідэмічныя меры: зніжаць збор людзей, стварыць анлайн-платформы для папярэдняга заказу білетаў, увесці ліміт на штодзённую колькасць наведвальнікаў і прадаставіць лічбавых гідаў.
Ад наведвальнікаў жа будзе патрабавацца абавязковая праверка тэмпературы цела і прад'яўленне кода здароўя пры ўваходзе ў культурныя ўстановы, а падчас наведвання - нашэнне ахоўных масак і захаванне сацыяльнай дыстанцыі.
Культурным установам, размешчаным усярэдзіне памяшканняў, таксама будзе прадпісана забяспечыць добрую вентыляцыю паветра і штодня праводзіць дэзінфекцыю.