У кантынентальнай частцы Кітая за мінулыя суткі выяўлена 80 новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19

2021-08-06 17:40:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У чацвер у кантынентальнай частцы Кітая было зафіксавана 80 новых выпадкаў лакальнага заражэння COVID-19, паведамілі ў пятніцу ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

Сярод новых выпадкаў лакальнага заражэння каронавірусам 61 быў выяўлены ў прав. Цзянсу, 9 - у прав. Хунань, 6 - у прав. Хубэй, па адным - у аўтаномным раёне Унутраная Манголія, прав. Хэнань, Хайнань і Юньнань адпаведна.

У той жа дзень у кантынентальнай частцы краіны таксама было зарэгістравана 44 новых завезеных з-за мяжы выпадкі захворвання новай каронавіруснай інфекцыяй: 13 - у прав. Гуандун, 10 - у прав. Юньнань, па 8 - у г. Шанхай і прав. Шаньдун, па 2 - у прав. Сычуань і Шэньсі, адзін - у г. Цяньцзінь.

У чацвер у Шанхаі было выяўлена тры пацыенты з падазрэннем на заражэнне каронавірусам новага тыпу, якія прыбылі з-за мяжы.

Новыя смяротныя выпадкі ад COVID-19 у той дзень у кантынентальнай частцы краіны адсутнічалі, паведамілі ў ведамстве.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ