Узброеныя сілы Кітая і Расіі правядуць сумесныя вучэнні на паўночным захадзе Кітая

2021-08-06 18:37:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сумесныя ваенныя вучэнні ўзброеных сілаў Кітая і Расіі пройдуць з 9 па 13 жніўня на вучэбнай базе Народна-вызваленчай арміі Кітая ў Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітая.

Вучэнні, якія атрымалі назву "Захад. Узаемадзеянне-2021", стануць першымі сумеснымі ваеннымі манеўрамі, якія пройдуць на тэрыторыі Кітая пасля ўспышкі COVID-19, паведамілі ў кіруючай групе.

Кітайскі кантынгент будзе, у асноўным, прадстаўлены падраздзяленнямі Камандавання Заходняга тэатра ваенных дзеянняў НВАК, расійскі - Усходняй ваеннай акругай. Усяго будзе задзейнічана больш за 10 тысяч вайскоўцаў.

Мэта вучэнняў - яшчэ раз прадэманстраваць рашучасць і здольнасць абодвух бакоў змагацца з тэрарыстычнымі сіламі і сумесна забяспечваць рэгіянальны мір і бяспеку, заявіў на мінулым тыдні на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік Міністэрства нацыянальнай абароны КНР У Цянь.

Усе афіцэры і салдаты з расійскага боку, якія прымаюць удзел у вучэннях, увайшлі ў раён іх правядзення пасля праходжання каранціну і медыцынскага назірання ў адпаведнасці з кітайскімі супрацьэпідэмічнымі мерамі. Усе падрыхтоўчыя мерапрыемствы завершаны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ