МЗС КНР: Кітай рашуча выступае супраць прынятага ЗША мемарандума па Сянгану

2021-08-09 17:10:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Адказваючы на пытанне аб падпісанні прэзідэнтам Злучаных Штатаў мемарандума, што датычыцца Сянгана (Ганконга), афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін 8 жніўня на прэс-канфэрэнцыі заявіла, што так званы мемарандум ЗША - яшчэ адзін прыклад грубага ўмяшання Злучаных Штатаў у справы Сянгана і ўнутраныя справы Кітая . Кітай моцна незадаволены і рашуча выступае супраць гэтага дакумента, у якім у грубай форме крытыкуецца «Закон аб нацыянальнай бяспецы ў Сянгане» і палітыка кітайскага ўрада па кіраванні Сянганам. Кітайскі бок ужо зрабіў амерыканскаму боку строгае прадстаўленне з гэтай нагоды.

Хуа Чуньін адзначыла, што «прыняцце закона аб нацыянальнай бяспецы ўмацавала вяршэнства права, аднавіла стабільнасць у Сянгане, забяспечыла законныя правы і інтарэсы мясцовых жыхароў».

Заява амерыканскага боку аб тым, што ён забяспечвае «бяспечную гавань" для жыхароў Ганконга, верх абсурду. Іх рэальная мэта складаецца ў тым, каб стварыць хаос у Сянгане і антыкітайскі настрой, падарваць росквіт і стабільнасць рэгіёна і стрымаць развіццё Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ