Буйныя інтэрнэт-кампаніі Кітая зафіксавалі прыкметны рост аперацыйных даходаў у першым паўгоддзі

2021-08-09 17:11:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Буйныя інтэрнэт-кампаніі Кітая паведамілі аб двухзначным росце даходаў і прыбытку ад бізнесу за першыя 6 месяцаў 2021, сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

Паводле інфармацыі ведамства, аперацыйныя даходы буйных інтэрнэт-кампаній за перыяд са студзеня па чэрвень гэтага года склалі 695.1 млрд юаняў (прыкладна 107.56 млрд дол. ЗША), што на 25,6 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Разам з тым, аперацыйны прыбытак вядучых інтэрнэт-кампаній краіны па выніках першых шасці месяцаў бягучага года вырас на 27,4 % у гадавым вылічэнні да 65,86 млрд юаняў. Іх выдаткі на даследаванні і распрацоўкі на працягу названага перыяду ўзраслі на 13,9 % у гадавым выражэнні. Пры гэтым тэмпы росту былі на 3,2 п.п. вышэй за ўзровень 2020 года за аналагічны перыяд.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ