Прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін распавяла аб выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС Усходне-азіяцкага саміту
На саміце кіраўнікоў МЗС Усходне-азіяцкага саміту ўдзельнікі прыйшлі да адзінага меркавання па шэрагу пытанняў, уключаючы супрацьэпідэмічныя меры, супрацоўніцтва ў галіне вакцын, пытанне аб паходжання каронавіруса і інш, - адзначыла афіцыйны прадстаўнік кітайскага МЗС Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі. Па словах дыпламата, член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І на саміце азнаёміў прысутных з пазіцыяй Кітая па праблеме вакцын, у чарговы раз нагадаўшы абяцанне старшыні КНР Сі Цзіньпіна пра тое, што кітайскія вакцыны будуць глабальным грамадскім здабыткам. Яна адзначыла, што Кітай мае намер прыкласці ўсе намаганні, каб задавальняць попыт розных краін у вакцынах і стварыць імунны бар'ер для абароны здароўя і бяспекі насельніцтва ў рэгіёне. Кіраўнікзнешнепалітычнага ведамства Кітая таксама адзначыў, што высвятленне крыніцы COVID-19 - гэта чыста навуковае пытанне, другі этап расследавання крыніцы каронавіруса СААЗ павінна ініцыяваць у розных краінах свету. Навука не павінна быць палітызаваная, а пошук паходжанні каронавіруса нельга ператвараць у палітычны інструмент.
Гаворачы аб эканамічным аднаўленні ў рэгіёне ў посткавідны перыяд, Хуа Чуньін адзначыла, што ўсе ўдзельнікі саміту выказалі меркаванне пра неабходнасць паглыблення супрацоўніцтва і адзінай волі для павышэння здольнасці рэагавання на новыя выклікі і крызісы, а таксама ў мэтах стабільнасці і росквіту ў рэгіёне. Па словах Ван І, максімум намаганняў варта прыкладаць для больш хуткай рэалізацыі Пагаднення пра ўсебаковае рэгіянальнае эканамічнае партнёрства (ВРЭП) і паскарэння працэсу рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі. Бакі павінны імкнуцца да ажыццяўлення трансфармацыі і развіцця ва Усходняй Азіі. Неабходна паскорыць пераход на інтэлектуальныя рэйкі рэгіянальнага развіцця, а таксама пашырыць практычнае супрацоўніцтва ў сферах штучнага інтэлекту і лічбавай эканомікі на аснове перавагі вялізнага рынку краін Усходняй Азіі.