ЦК КПК і Дзяржсавет КНР павіншавалі зборную Кітая з паспяховым выступленнем на Алімпіядзе ў Токіа
8 жніўня ЦК КПК і Дзяржсавет КНР накіравалі віншавальную тэлеграму зборнай Кітая, павіншаваўшы з паспяховым выступленнем на 32-х Алімпійскіх гульнях у Токіа.
У ёй гаворыцца, што ўсе члены кітайскай спартыўнай дэлегацыі прадэманстравалі выдатныя дасягненні, заваяваўшы 38 залатых, 32 сярэбраных і 18 бронзавых медалёў, дабіўшыся вялікіх поспехаў, як у спартыўных спаборніцтвах, так і ў сферы духоўнай культуры, услаўляючы сваю радзіму.
У тэлеграме гаворыцца, што кітайская зборная, пераадолеўшы сур'ёзныя выклікі пандэміі COVID-19, выдатна паказала сябе ў спаборніцтвах, у зносінах са спартсменамі з розных краін і раёнаў свету, праводзячы абмены і ўмацоўваючы сяброўства.
ЦК КПК і Дзяржсавет КНР у тэлеграме заклікалі кітайскіх спартсменаў не забываць пра сваю галоўную мэту і місію, і ў далейшым развіваць лепшыя традыцыі кітайскага спорту і фізкультуры, каб унесці яшчэ большы ўклад у ажыццяўленне кітайскай мары - вялікага адраджэння кітайскай нацыі.