Сі Цзіньпін павіншаваў прэзідэнта Сінгапура Халіму Якаб з 56-годдзем стварэння рэспублікі

2021-08-10 14:37:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

9 жніўня старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў тэлеграму прэзідэнту Сінгапура Халіме Якаб, у якой павіншаваў з 56-годдзем стварэння рэспублікі.

У віншавальнай тэлеграме Сі Цзіньпін адзначыў, што за мінулыя 56 гадоў сінгапурскі народ дамогся выдатных дасягненняў у такіх сферах, як нацыянальнае будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнае развіццё. На фоне пашырэння эпідэміі COVID-19 Кітай і Сінгапур рука аб руку супрацьстаяць эпідэміі, імкнуцца да сумеснага развіцця. Гэта яшчэ раз дэманструе перспектыўны, стратэгічны і ўзорны характар адносін паміж дзвюма краінамі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ён надае вялікую ўвагу развіццю адносін паміж Кітаем і Сінгапурам, гатовы прыкладаць сумесныя намаганні для таго, каб падняць іх на новую прыступку на карысць народаў дзвюх краін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ