80 % рэспандэнтаў анлайн-апытання CGTN лічаць, што крыніцу каронавіруса трэба шукаць у ЗША
На шасці рабочых мовах ААН - кітайскай, рускай, англійскай, іспанскай, французскай, арабскай - у YouTube, Twitter, Facebook, Вконтакте, Weibo і WeChat Аналітычны цэнтр CGTN правёў апытанне грамадскай думкі, пасля чаго апублікаваў сацыялагічную справаздачу на тэму паходжання COVID-19, якая выклікала дыскусію інтэрнэт-супольнасці ва ўсім свеце.
Паводле даных апытання, апублікаваных 26 ліпеня, 80 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што праблема паходжання каронавіруса - моцна палітызаваная; 83,1 % апытаных згодныя з меркаваннем аб правядзенні адпаведнага расследавання ў Злучаных Штатах.
На сёння анлайн-апытанні, праведзеныя Аналітычным цэнтрам CGTN, прыцягнулі ўвагу больш за 26 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце. Больш за 280 тысяч на розных платформах і мовах адказалі і пракаментавалі пытанні анкеты. Інтэрнэт-супольнасць у розных краінах лічыць, што расследаванне паходжання каронавіруса павінна праводзіцца ў глабальным маштабе.