У Сянгане пачынаецца трансляцыя дакументальных фільмаў і тэлепраграм аб 100-годдзе КПК
Вялікая прэм'ера цыкла тэлевізійных праграм, а таксама дакументальных фільмаў аб стагоддзі КПК, вытворчасці Медыякарпарацыі Кітая, адбылася ў Сянгане. Трансляцыя пачалася 9 жніўня на мясцовых тэлеканалах, відэа прадукт распавядае пра гісторыю краіны. У яго ўвайшлі як рэдкія архіўныя кадры, так і свежыя відэазапісы, уключаючы ўрачыстае святкаванне, прысвечанае стагоддзю КПК, на плошчы Цяньаньмэнь 1 ліпеня. Усе праграмы трансліраваліся на мандарынскім і гуандунскім дыялектах. На афіцыйнай цырымоніі запуску трансляцыі прысутнічала кіраўнік адміністрацыі Сянгана Лян-Чжан Сюэ, іншыя чыноўнікі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі СМІ. На думку прысутных, падобныя тэлевізійныя працы закліканы натхняць людзей, надаваць ім упэўненасці ў заўтрашнім дні, уносіць вялікі ўклад у працэс нацыянальнага адраджэння.