МЗС КНР: Кітай вырашыў адклікаць амбасадара з Літвы
Кітай прыняў рашэнне адклікаць пасла КНР з Літвы ў сувязі з тым, што ўлады Літвы дазволілі Тайваню адкрыць «прадстаўніцтва» у сябе ў краіне. Пра гэта 10 жніўня заявіў МЗС КНР.
"На днях урад Літвы, нягледзячы на неаднаразовыя прадстаўленні кітайскага боку і папярэджанні аб наступствах, заявіў, што дазволіць тайваньскай адміністрацыі адкрыць "прадстаўніцтва" ад імя "Тайваня". Гэта з'яўляецца грубым парушэннем прынцыпаў камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі і наносіць пагрозу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Кітая" – - гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства КНР.
МЗС КНР адзначае, што Кітай рашуча выступае супраць гэтага, урад краіны прыняў рашэнне адклікаць пасла Кітая ў Літве і папрасіў літоўскі ўрад адклікаць свайго амбасадара ў Кітаі.
МЗС КНР падкрэслівае, што ёсць толькі адзін Кітай, і кіраўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі з'яўляецца адзіным законным урадам, які прадстаўляе ўвесь Кітай.
"Прынцып аднаго Кітая з'яўляецца шырока прызнанай нормай міжнародных адносін і агульным кансэнсусам міжнароднай супольнасці. Гэта палітычная аснова Кітая для развіцця двухбаковых адносін з іншымі краінамі. Урад і народ Кітая маюць непахісную рашучасць дамагчыся ўз'яднання краіны. Нельга пераходзіць чырвоную рысу абароны нацыянальнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», – заявілі ў МЗС Кітая.
Кітай заклікае літоўскі бок неадкладна выправіць сваё рашэнне, прыняць канкрэтныя меры для ліквідацыі шкоды і не рухацца далей у няправільным накірунку.
"Мы таксама папярэджваем улады Тайваня, што "незалежнасць Тайваня" - гэта тупік, і спробы ўдзельнічаць у сепаратысцкай дзейнасці на міжнароднай арэне не ўвянчаюцца поспехам", – гаворыцца ў заяве МЗС Кітая.