Аўстрыя выпусціла памятныя маркі да 50-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Кітаем

2021-08-11 16:54:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пошта Аўстрыі 10 жніўня правяла цырымонію выпуску памятных марак у гонар 50-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Кітаем. У ёй прынялі ўдзел міністр эканомікі Аўстрыі Маргарэт Шрамбек, пасол КНР Лі Сяасы і іншыя асобы.

М. Шрамбек заявіла, што Аўстрыя і Кітай на працягу 50 гадоў з моманту ўзаемнага дыпламатычнага прызнання падтрымлівалі цесныя абмены і супрацоўніцтва ў розных галінах, асабліва ў гандлёва-эканамічнай. Выпуск памятных марак з'яўляецца знакам цесных сувязяў паміж дзвюма краінамі і мае вялікае сімвалічнае значэнне.

Лі Сяасы адзначыў, што выпуск памятных марак з нагоды 50-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін адлюстроўвае высокае значэнне, якое аўстрыйскі бок надае двухбаковым сувязям. Паводле слоў пасла, на марках намаляваны півоні, якія ў КНР называюць "прыгажосцю Кітая і нябесным водарам", і эдэльвейсы, якія азначаюць ў Аўстрыі адвагу і ўпартасць. Сімвалы выдатных культур Кітая і Аўстрыі паказваюць традыцыйную дружбу паміж дзвюма краінамі і іх надзею на лепшую будучыню, падкрэсліў дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ