У Кітаі выявілі найстаражытную ў свеце манетную майстэрню
Найстарэйшая ў свеце манетная майстэрня, пабудаваная каля 2500 гадоў таму, была знойдзена ў правінцыі Хэнань / Цэнтральны Кітай /.
Незвычайнае адкрыццё зрабіла група археолагаў з Чжэнчжоўскага ўніверсітэта на тэрыторыі вёскі Гуаньчжуан горада Сін’ян, які адміністрацыйна падпарадкоўваецца г. Чжэнчжоу / адм. цэнтр прав. Хэнань /.
З дапамогай радыёвуглероднагааналізу кітайскія археолагі пацвердзілі, што прыкладна ў 640-550 гг. да н.э. у гэтым месцы ўжо займаліся адліўкай стандартызаваных бронзавых манет. Такім чынам, гэтая манетная майстэрня з'яўляецца найстаражытнейшай з усіх вядомых майстэрняў па чаканцы манет у свеце.
Навукоўцы паведамілі, што горад Гуаньчжуан быў пабудаваны прыкладна ў 800 годзе да н.э., і быў закінуты прыкладна праз 350 гадоў. Падчас археалагічных раскопак, якія ажыццяўляюцца тут з 2010 года, былі знойдзеныя рамесныя майстэрні, дзе займаліся вырабамі з бронзы, керамікі і косці.
Прафесар Чжэнчжоўскага ўніверсітэта Хань Гахэ паведаміў, што ў гэтым месцы былі знойдзеныя гатовыя манеты ў форме лапатак, а таксама выкарыстаныя і нявыкарыстаныя формы для адліўкі манет.
У прыватнасці, дзве манеты былізнойдзены ў адной з ям для ліцейных адходаў. Адна з манет мае памер 143 і 63,5 мм.
Вынікі даследавання кітайскіх археолагаў былі апублікаваныя ў міжнародным навуковым часопісе Antiquity.