Старшыня КНР заклікаў моладзь усяго свету будаваць супольнасць адзінага лёсу
Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў моладзь усяго свету паглыбляць паразуменне і сяброўства, сумесна будаваць глабальную супольнасць адзінага лёсу. Пра гэта ён напісаў 10 жніўня ў лісце удзельнікам «Глабальнага дыялогу маладых лідараў».
У сваім пасланні кіраўнік кітайскай дзяржавы павітаў маладых людзей з усяго свету ў Кітаі, які не так даўно дасягнуў мэты пабудовы грамадства сярэдняга дастатку. Ён адзначыў, што развіццё КНР прынясе карысць і выгаду ўсяму свету, выказаўшы спадзяванне, што маладое пакаленне замежных краін будзе лепш разбірацца ў рэаліях сучаснага Кітая.