Кітай абвясціў "сіняе" папярэджанне ў сувязі з ліўнямі
Нацыянальны метэаралагічны цэнтр / НМЦ / Кітая сёння абвясціў "сіняе" папярэджанне ў сувязі з праліўнымі дажджамі, якія чакаюцца ў некаторых частках Паўночнага, Усходняга і Цэнтральнага Кітая, заклікаючы да мер засцярогі.
Паводле паведамлення НМЦ, з 8:00 у чацвер да 8:00 у пятніцу ў некаторых раёнах правінцый Хэбэй, Шаньдун, Хэнань і г. Цяньцзінь пройдуць моцныя дажджы і ліўні, у некаторых месцах колькасць ападкаў дасягне 130 мм.
У вышэйзгаданых рэгіёнах максімальная колькасць ападкаў, якія будуць суправаджацца навальніцамі і парывістым ветрам, можа перавысіць 60 мм у гадзіну.
НМЦ рэкамендаваў мясцовым уладам захоўваць пільнасць у дачыненні да магчымых паводак і даў прадпісанне школам і дзіцячым садам прыняць адпаведныя меры для забеспячэння бяспекі навучэнцаў.
НМЦ таксама нагадаў вадзіцелям у закранутых стыхіяй раёнах звяртаць увагу на падтапленне дарог і заторы на іх.
У Кітаі дзейнічае чатырохузроўневая сістэма абвесткі аб неспрыяльных умовах надвор'я, у якой узровень небяспекі ў парадку ўзрастання пазначаецца сінім, жоўтым, аранжавым і чырвоным колерамі.