Урад Канады павінен прыслухацца да голасу справядлівасці і неадкладна вызваліць Мэн Ваньчжоу - МЗС КНР

2021-08-20 15:50:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі бок патрабуе ад канадскага ўрада сур'ёзна прыслухацца да голасу справядлівасці, праявіць дух незалежнасці і мужнасць, неадкладна выправіць свае памылкі, вызваліць Мэн Ваньчжоу і ў самы кароткі тэрмін забяспечыць яе вяртанне на радзіму. Пра гэта заявіла19 жніўня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, каментуюичы справу фінансавага дырэктара кітайскай кампаніі Huawei Мэн Ваньчжоу.

На штодзённым ведамасным брыфінгу для журналістаў прагучала пытанне: 18 жніўня па мясцовым часе канадскі суд завяршыў заключны этап слуханняў па справе аб экстрадыцыі Мэн Ваньчжоу, але не абвясціў рашэння. Адвакат Мэн Ваньчжоу падкрэсліў, што ў справе не выяўленыя факты наўмыснага ўвядзення ў зман, нанясення якіх-небудзь страт, і нават не было прадстаўлена ніводнай рацыянальнай трактоўкі прычыннай сувязі дзеянняў падабароннай з магчымымі рызыкамі. Акрамя таго, напярэдадні ўвечары кітайская газета "Хуаньцю Шыбаа" / Global Times / апублікавала адкрыты ліст на імя амбасадара Канады ў КНР і ініцыявала ў інтэрнэце збор подпісаў з просьбай да канадскага боку неадкладна і безумоўна вызваліць Мэн Ваньчжоу. Як кітайскі бок гэта пракаментуе?

"Мы звярнулі ўвагу на адпаведныя паведамленні. Кітайскі бок надае павышаную ўвагу слуханню гэтай справы ў канадскім судзе", - сказала Хуа Чуньін.

Фактычна, падчас судовага пасяджэння канадскі суддзя, які вядзе справу, неаднаразова падвяргаў сумневу абвінавачванні сп-ні Мэн Ваньчжоу, якія прад'яўляў амерыканскі бок, называючы іх "няяснымі" і "незвычайнымі". У той жа час довады боку абвінавачання ў канадскім судзе супярэчлівыя і непераканаўчыя, сказала кітайскі дыпламат.

"Кітайскі бок з самага пачатку падкрэсліваў, што інцыдэнт з Мэн Ваньчжоу - адкрыта палітычная справа. Урад ЗША сфабрыкаваў гэты інцыдэнт без якіх-небудзь юрыдычных падстаў. Сапраўдная мэта - аказаць ціск на кітайскія высокатэхналагічныя прадпрыемствы і перашкодзіць навукова-тэхнічнаму развіццю Кітая", - заявіла Хуа Чуньін. "Усё больш фактаў цалкам пацвярджаюць гэты пункт гледжання, і ўсё больш людзей цалкам гэта ўсведамляюць", - дадала яна.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР адзначыла, што канадскі бок гуляе ролю супольніка ЗША ў інцыдэнце з Мэн Ваньчжоу і нясе непазбежную адказнасць. Спадарыня Мэн Ваньчжоу не парушала ніякіх канадскіх законаў, але да гэтага часу, ужо на працягу амаль 1000 дзён, неабгрунтавана ўтрымліваецца канадскім бокам, працягнула яна.

"У сп-ні Мэн Ваньчжоу ёсць састарэлы бацька і маленькія дзеці. Канада дзейнічае як супольнік Злучаных Штатаў, ігнаруючы той факт, што Мэн Ваньчжоу не парушала ніякіх канадскіх законаў. Канада неабгрунтавана і наўмысна затрымлівае яе. Падобныя дзеянні з'яўляюцца прымусам пагрозамі і парушэннямі правоў чалавека, - сказала Хуа Чуньін. - Мне не вядома, ці задумваюцца аб правах сп-ні Мэн Ваньчжоу прадстаўнікі канадскага боку, разважаючы на тэму неабходнасці абароны "правоў чалавека" і "дэмакратыі"? Ці ўлічваюць яны правы маленькіх дзяцей Мэн Ваньчжоу? Правы яе сям'і? "

"Вядома, кітайскі народ вельмі абураны падобнымі дзеяннямі", - сказала Хуа Чуньін, адзначыўшы, што кітайская газета "Хуаньцю Шыбаа" апублікавала адкрыты ліст амбасадару Канады ў КНР і ініцыявала ў інтэрнэце збор подпісаў. Менш чым за 24 гадзіны петыцыю падпісалі больш за 6,5 млн чалавек. "Гэта грамадская думка Кітая, і я спадзяюся, што Канада яе пачуе".

Кітай таксама звярнуў увагу, што многія людзі ў Канадзе працягваюць заклікаць урад сваёй краіны да спынення працэсу экстрадыцыі ў дачыненні Мэн Ваньчжоу ў адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ