Кіраўнік МЗС Туніса падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва з КНР з нагоды пачатку ЭКСПА Кітая і арабскіх краін

2021-08-20 15:53:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр замежных спраў Туніса Усман Джэрандзі на цырымоніі адкрыцця 5-йЭКСПА Кітая і арабскіх краін падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва з КНР.

Ён адзначыў вялікае значэнне ўмацавання партнёрства паміж Кітаем і арабскімі краінамі ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях".

У. Джэрандзі адзначыў, што Туніс мае намер прыняць ў 2022 годзе першую міністэрскую сустрэчу арабскіх краін і Кітая па пытаннях турызму. Ён таксама прапанаваў стварыць араба-кітайскі цэнтр маніторынгу ўстойлівага турызму і "зялёнай" эканомікі.

Кажучы аб унутранай сітуацыі ў Тунісе, У. Джэрандзі падкрэсліў, што прэзідэнт Каіс Саід у поўнай меры прыхільнік забеспячэння асноўных правоў і свабодаў у рамках павагі канстытуцыйных інстытутаў і законаў.

Падчас ЭКСПА Кітая і арабскіх краін, што праходзіць 19-22 жніўня ў Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе КНР, адбудуцца гандлёвыя кірмашы і форумы, прысвечаныя лічбавай эканоміцы, "зялёнай" энергетыцы, водным рэсурсам, сучаснай сельскай гаспадарцы, экалагічна чыстым прадуктам харчавання, трансгранічнаму электроннаму гандлю і турыстычнаму супрацоўніцтву.

У анлайн-і афлайн-мерапрыемствах ЭКСПА прымуць удзел больш за тысячу кітайскіх і замежных кампаній.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ