Кітай прыняў новы закон для абароны лекараў
У Кітаі быў прыняты закон аб абароне законных правоў і інтарэсаў лекараў, каб забяспечыць трывалую прававую гарантыю для рэалізацыі стратэгіі здаровага Кітая.
Новы закон быў прыняты ў пятніцу на заключным пасяджэнні 30-й сесіі Пастаяннага камітэта УСНП 13-га склікання па выніках галасавання.
У законе, які складаецца з сямі раздзелаў і 67 артыкулаў, прадугледжана, што Дзень лекара адзначаецца ў Кітаі кожны год 19 жніўня.
У ім таксама змяшчаюцца палажэнні аб кваліфікацыйным экзамене і рэгістрацыі, правілах практыкі, падрыхтоўцы і ацэнцы, мерах падтрымкі і юрыдычных абавязках для лекараў.
Закон уступіць у моц 1 сакавіка 2022 года.