Колькасць адпраўленняў цягнікоў, якія рухаліся па новым заходнім сухапутна-марскім калідоры, павялічылася на 96 працэнтаў у студзені-ліпені 2021 г.

2021-08-23 16:53:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За першыя сем месяцаў 2021 года адправіліся 3 154 цягнікі, якія рухаліся па новым міжнароднам сухапутным і марскім гандлёвым калідоры, які праходзіць праз заходнія раёны Кітая, што на 96 працэнтаў больш, чым за той жа перыяд мінулага года, сведчаць даныя кампаніі China State Railway Group Co. Ltd (Кітайская чыгунка).

Паводле даных, за студзень-ліпень бягучага года па новым маршруце было перавезена прыкладна 314 тыс. стандартных 20-футавых кантэйнераў з таварамі, што на 287 % больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года.

Новы міжнародны сухапутны і марскі гандлёвы калідор быў створаны адміністрацыйнымі адзінкамі правінцыйнага ўзроўню Заходняга Кітая сумесна з Сінгапурам. Яго аперацыйным цэнтрам з'яўляецца горад Чунцін / Паўднёва-Заходні Кітай /.

Да цяперашняга моманту гэты гандлёвы калідор злучае больш за 300 партоў у больш чым 100 краінах і рэгіёнах свету, а колькасць найменняў тавараў, якія перавозяцца цягнікамі па маршрутах у яго рамках, павялічылася да больш чым 500.

Паводле паведамлення вышэйзгаданай кампаніі, паслугі чыгуначных грузаперавозак у рамках гэтага гандлёвага калідора былі аб'яднаны з паслугамі ў рамках міжнародных чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ