Кітайскі марсаход "Чжужун" пераадолеў больш за кіламетр па паверхні Чырвонай планеты

2021-08-24 14:08:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на панядзелак кітайскі марсаход "Чжужун" пераадолеў больш за кіламетр па паверхні Чырвонай планеты, паведамілі ў Цэнтры месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні.

Кітайская місія на Марс "Цяньвэнь-1", якая складаецца з арбітальнага апарата, пасадачнага модуля і марсахода, была запушчана 23 ліпеня 2020 года. 15 мая 2021 года пасадачны модуль з марсахода прызямліўся ў паўднёвай частцы раўніны Утопія ў паўночным паўшар'і Марса.

Марсаход "Чжужун" спусціўся з пасадачнай платформы на паверхню Марса 22 мая пачаўшы сваю адысею па паверхні Чырвонай планеты.

Па стане на 15 жніўня "Чжужун" паспяхова завяршыў выкананне пастаўленых перад ім задач.

Марсаход працягне рух у накірунку памежнай зоны паміж старажытным морам і сушай у паўднёвай частцы раўніны Утопія, каб выканаць дадатковыя задачы, праінфармавалі ў ведамстве.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ