Ван І правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Нідэрландаў С. Кааг

2021-08-25 17:11:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавету КНР, міністр замежных спраў Ван І 24 жніўня правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Нідэрландаў Сігрыд Кааг. Падчас гутаркі, якая адбылася па ініцыятыве нідэрландскага боку, міністры надалі асаблівую ўвагу абмеркаванню сітуацыі ў Афганістане.

Ван І заявіў, што будучыня Афганістана спалучана з мноствам цяжкасцяў. Паводле яго слоў, супярэчнасці паміж этнічнымі групамі і рэлігійнымі плынямі складаныя, праблемы беднасці, бежанцаў і іншыя пытанні патрабуюць тэрміновага вырашэння. Акрамя таго, на думку кітайскага міністра, краіне неабходна пазбягаць рызыкі грамадзянскай вайны на глебе лакальных канфліктаў. Час пакажа, ці зможа Афганістан кансалідаваць увесь народ, пераадолець сацыяльныя рознагалоссі і дамагчыся мірнага аднаўлення, дадаў ён.

Ван І сказаў, што прыйшоў час па-сапраўднаму рэалізаваць прынцып "пад кіраўніцтвам і сіламі саміх афганцаў". Шляхам цеснага ўзаемадзеяння міжнародная супольнасць паступова прыйшла да кансенсусу адносна чаканняў Афганістана, асноўную ідэю якога можна выкласці ў трох пунктах: пабудова адкрытай і інклюзіўнай палітычнай структуры, правядзенне ўмеранай і стабільнай унутранай і знешняй палітыкі, а таксама поўны разрыў з рознымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.

С. Кааг пагадзілася з меркаваннем Кітая аб сітуацыі ў Афганістане. Яна заявіла, што міжнародная супольнасць павінна агульнымі сіламі актыўна аказваць дапамогу афганскаму народу і спрыяць вырашэнню афганскай праблемы на аснове прынцыпаў, устаноўленых Саветам Бяспекі ААН, а таксама прыкладаць намаганні для садзейнічання міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па двухбаковых адносінах. Ван І сказаў, што Кітай разглядае Нідэрланды як "браму" для супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЕС. "Адкрытыя і прагматычныя кітайска-нідэрландскія адносіны ўсёабдымнага супрацоўніцтва і партнёрства", устаноўленыя кіраўнікамі дзвюх краін, адпавядаюць асаблівасцям кітайска-нідэрландскіх сувязяў, паказваючы кірунак развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, сказаў кіраўнік МЗС КНР. Ён выказаў спадзяванне, што новы ўрад Нідэрландаў працягне праводзіць стваральную палітыку ў дачыненні да Кітая і скарыстаецца 50-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі ў наступным годзе ў якасці магчымасці для садзейнічання здароваму і стабільнаму развіццю двухбаковых адносін.

Ван І адзначыў, што Кітай ў цяперашні час выбудоўвае эканоміку з яшчэ больш высокай ступенню адкрытасці і вітае жаданне нідэрландскага боку пашыраць маштабы гандлю з Кітаем і інвестыцый у краіну. Кітайскі бок, працягнуў міністр, разлічвае, што Нідэрланды працягнуць прадастаўляць кітайскім кампаніям адкрытае і празрыстае бізнес-асяроддзе. Кітай, паводле яго слоў, цяпер прыкладае ўсе намаганні для падрыхтоўкі да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, якія адбудуцца ў пачатку наступнага года, і гатовы стварыць усе ўмовы для ўдзелу нідэрландскіх спартсменаў у маючай адбыцца Алімпіядзе. Кітай і Нідэрланды павінны сумесна супрацьстаяць палітызацыі спорту, дадаў ён.

С. Кааг высока ацаніла той факт, што кітайскі бок разглядае Нідэрланды ў якасці "брамы" для супрацоўніцтва паміж ЕС і Кітаем. Яна заявіла, што нідэрландскі бок працягне аптымізаваць бізнес-асяроддзе, каб стаць больш прывабным і канкурэнтаздольным напрамкам для інвестыцый. С. Кааг сказала, што Нідэрланды з нецярпеннем чакаюць магчымасці сумесна адсвяткаваць 50-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Яна падкрэсліла, што ў сённяшнім нестабільнай свеце неабходна ўсталяваць эфектыўныя і ўсёабдымныя шматбаковыя адносіны, і падтрымліваць працу шматбаковых інстытутаў, такіх як ААН і СГА. Даследаванне паходжання віруса - гэта навуковая праблема, сказала С. Кааг, выказаўшы спадзяванне, што чалавецтву атрымаецца назапасіць вопыт, які дапаможа справіцца з будучымі пандэміямі. Яна таксама з упэўненасцю заявіла, што Кітай зможа правесці ўражлівыя зімовыя Алімпійскія гульні, і спартсмены абедзвюх краін даб'юцца на ёй выдатных вынікаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ