У кантынентальнай частцы Кітая за мінулыя суткі выяўлена чатыры новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19

2021-08-25 17:12:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

24 жніўня ў кантынентальнай частцы Кітая было зафіксавана 4 новыя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19, сярод якіх 2 былі выяўлены ў г. Шанхаі і па адным - у правінцыях Цзянсу і Юньнань, паведамілі ў сераду ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

У той жа дзень у кантынентальнай частцы краіны таксама было зарэгістравана 16 новых выпадкаў захворвання новай каронавіруснайінфекцыяй, завезеных з-за мяжы: 6 - у прав. Юньнань, 4 - у г. Шанхай, 3 - у прав. Гуандун, па адным - у г. Цяньцзінь і правінцыях Цзянсу і Хэнань.

У Шанхаі быў зарэгістраваны адзін пацыент з падазрэннем на заражэнне каронавірусам новага тыпу, які прыбыў з-за мяжы.

Новыя смяротныя выпадкі ад COVID-19 у той дзень у кантынентальнай частцы краіны адсутнічалі, паведамілі ў ведамстве.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ