Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць развіваць дух Сайханьба і імкнуцца да дасягнення мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця

2021-08-26 16:21:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

25 жніўня старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць укараняць новую канцэпцыю развіцця, развіваць дух Сайханьба і імкнуцца да дасягнення асноўных гадавых мэтаў у галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, зрабіў гэтую заяву падчас інспекцыйнай паездкі ў горад Чэндэ правінцыі Хэбэй / Паўночны Кітай /, якая адбылася з 23 па 24 жніўня.

Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць выканання рашэнняў і ўказанняў ЦК КПК, захавання агульнага прынцыпу імкнення да прагрэсу пры забеспячэнні стабільнасці, а таксама ўсебаковага і дакладнага ажыццяўлення новай канцэпцыі развіцця.

Акрамя таго, ён таксама падкрэсліў неабходнасць дасягнення балансу паміж супрацьэпідэмічнымі мерапрыемствамі і сацыяльна-эканамічным развіццём, а таксама паміж развіццём і бяспекай з тым, каб садзейнічаць высакаякаснаму развіццю, выканаць асноўныя гадавыя мэты і задачы ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, а таксама забяспечыць добры пачатак рэалізацыі 14-га пяцігадовага плана.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ