Пастаянны прадстаўнік Кітая звярнуўся да гендырэктара СААЗ па пытанні паходжання COVID-19
24 жніўня пастаянны прадстаўнік КНР у аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Чэнь Сюй накіраваў ліст генеральнаму дырэктару Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасу Аданаму Гебрэісусу, у чарговы раз пацвердзіўшы дакладную і паслядоўную пазіцыю Кітая па пытанні глабальных даследаванняў пра паходжанне COVID-19.
У сваім пасланні пасол падкрэсліў, што версія пра «пранікненне каронавіруса ў чалавечую папуляцыю звязана з уцечкай з лабараторыі Уханьскага інстытута вірусалогіі» вельмі малаверагодная, - гэта канчатковы вывад сумеснай рабочай групы экспертаў Кітая і СААЗ, які зафіксаваны ў Дакладзе аб даследаваннях паходжання COVID-19, - сказаў пасол. «Калі адпаведныя бакі лічаць, што версія лабараторнай уцечкі не была дастаткова прапрацавана і па-ранейшаму актуальная, то расследаванне трэба было б правесці і ў біялабараторыі Універсітэта Паўночнай Караліны (UNC), у Ваенна-медыцынскім навукова-даследчым інстытуце інфекцыйных захворванняў у Форт-Дэтрыку (USAMRIID), бо аб'ектыўнае рашэнне павінна грунтавацца на прынцыпах справядлівасці», - падкрэсліў Чэнь Сюй у сваім пасланні.
Да дакумента прыкладаюцца два неафіцыйных дакумента: «Сумнеўныя аспекты аб працы ў Форт-Дэтрыку (Медыцынскі навукова-даследчы інстытут інфекцыйных захворванняў арміі ЗША)» і «Даследаванне каронавіруса групы даследчыкаў пад кіраўніцтвам доктара Ральфа Барыка з Універсітэта Паўночнай Караліны», а таксама анлайн-петыцыя 25 млн кітайскіх інтэрнэт-карыстальнікаў з патрабаваннем да СААЗ правесці расследаванне ў дачыненні да лабараторыі ў Форт-Дэтрыку.
Спасылка на поўны тэкст двух неафіцыйных дакументаў: «Сумнеўныя аспекты аб працы ў Форт-Дэтрыку (Медыцынскі навукова-даследчы інстытут інфекцыйных захворванняў арміі ЗША)» і «Даследаванне каронавіруса групы даследчыкаў пад кіраўніцтвам доктара Ральфа Барыка з Універсітэта Паўночнай Караліны».