Воднасць рэк у раёне Саньцзян'юань павялічылася

2021-08-26 16:46:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У выніку пацяплення клімату і павышэння вільготнасці паветра, у апошнія гады павялічыўся сцёк рэк у раёне Саньцзян'юань / вытокі трох рэк /, які таксама называюць "воданапорнай вежай Азіі".

У 2020 годзе аб'ём вады, якая выцякае з прав. Цінхай / Паўночна-Заходні Кітай /, дзе знаходзіцца раён Саньцзян'юань, дасягнуў 95,5 мільярда кубаметраў, што прыкладна на 46,4 мільярдаў кубаметраў больш у параўнанні з 2016 годам.

У раёне Саньцзян'юань бяруць свой пачатак тры буйныя ракі Кітая: Янцзы, якая з'яўляецца самай доўгай ракой у краіне, Хуанхэ, другая па працягласці рака Кітая, а таксама Ланьцанцзян, якая за межамі Кітая называецца Меконг.

На фоне глабальнага пацяплення прыроднае асяроддзе і гідралагічны рэжым у гэтым раёне мяняюцца, адзначыла Лі Янь, член экспедыцыйнай групы праекта па вывучэнні вытока ракі Янцзы і супрацоўнік цэнтра гідралогіі і маніторынгу водных рэсурсаў прав. Цінхай.

Вынікі шэрагу даследаванняў сцёку рэк у правінцыі сведчаць, што павелічэнне колькасці вады, якая выцякае з раёна Саньцзян'юань, звязана з павелічэннем колькасці ападкаў і раставаннем леднікоў, сказала Лі Янь.

Лі Янь таксама заявіла, што павелічэнне аб'ёму выцякаючай вады з раёна Саньцзян'юань можа забяспечыць асноўныя ўмовы для будаўніцтва аб'ектаў водазабеспячэння і рэалізацыі праекта па перакіданні вады, а таксама можа прынесці карысць жыхарам правінцый, размешчаных ніжэй па плыні.

"Аднак неабходна правесці далейшыя даследаванні дэградацыі леднікоў і раставання мерзлых глебаў, каб зразумець заканамернасць змены воднасці рэк у дадзеным раёне ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектывах", -- дадала яна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ