Заява намесніка міністра замежных спраў КНР Ма Чжаасюй аб апублікаванні спецслужбамі ЗША справаздачы па выніках расследавання паходжання COVID-19
Спецслужбы ЗША прадставілі справаздачу аб даследаванні крыніцы паходжання COVID-19. ЗША таксама апублікавалі заяву, у якой чарговы раз ачарнілі Кітай. Гэта палітычная справаздача не ўтрымлівае ніякай навуковай асновы і правераных фактаў. Кітай асуджае і выступае катэгарычна супраць падобнай справаздачы.
Кітай неаднаразова сцвярджаў, што паходжанне COVID-19 -- складанае навуковае пытанне, адказ на якое можна даць толькі шляхам навуковых даследаванняў і супрацоўніцтва навукоўцаў свету. Аднак ЗША, грэбуючы навукай і фактамі, упарціцца ў палітычных маніпуляцыях і даследаванні паходжання віруса толькі пры дапамозе СМІ. У ЗША няма ніякіх неабвержных доказаў, яны сістэматычна фабрыкуюць чуткі, каб абвінаваціць у сусветнай пандэміі Кітай. Відавочна, што ЗША імкнуцца перакласці адказнасць за распаўсюджанне пандэміі на Кітай. Падобныя дзеянні амерыканскага боку -- не што іншае, як распаўсюджанне «палітычнага віруса». Даследаванне паходжання COVID-19 спецслужбамі прадстаўляецца Злучанымі Штатамі неабвержным доказам у плане палітызацыі паходжання віруса.
ЗША абвінавацілі Кітай ў непразрыстасці і ўтойванні фактаў у пытанні паходжання каранавіруса новага тыпу, што не адпавядае рэчаіснасці. Кітай надае першараднае значэнне гэтаму пытанню, прымае актыўны ўдзел у глабальным навуковым супрацоўніцтве па даследаванні паходжання віруса. Кітай, прытрымліваючыся прынцыпаў навуковасці і адкрытасці, двойчы запрашаў спецыялістаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Кітай для вядзення дзейнасці па даследаванні паходжання віруса.
У пачатку бягучага года сумесная экспертная група ў складзе аўтарытэтных кітайскіх і замежных спецыялістаў 28 дзён працавала ва Ухане ў рамках кітайскай часткі глабальнага даследавання паходжання COVID-19. У выніку сумесных даследаванняў, абапіраючыся на навуку, апублікавана сумесная справаздача, у якой зафіксаваны высновы і рэкамендацыі, ухваленыя ў акадэмічных колах. Дакумент заклаў трывалую аснову для глабальнага супрацоўніцтва ў даследаванні паходжання COVID-19.
Кітай падтрымлівае і працягне ўдзельнічаць у навуковых пошуках, накіраваных на высвятленне паходжання SARS-CoV-2, але выступае супраць палітызацыі ў пытанні крыніцы паходжання каранавіруса.
ЗША ўпарта адмаўляюцца раскрыць даныя аб самых ранніх выпадках захворвання COVID-19 у сваёй краіне, а таксама адмаўляюцца адказваць на сумневы міжнароднай супольнасці ў дачыненні да біялагічнай лабараторыі ў Форт-Дэтрыку і 200 замежных амерыканскіх біялабараторый. Злучаныя Штаты абавязаны даць свету тлумачэнні. Палітызацыя праблемы па адсочванні крыніцы паходжання COVID-19 не карыстаецца даверам і, несумненна, выклікае пратэст з боку міжнароднай супольнасці.
Нядаўна больш за 80 краін накіравалі звароты гендырэктару СААЗ, каб супрацьдзейнічаць палітызацыі пытання даследавання паходжання віруса і падкрэсліць неабходнасць абароны вынікаў дакладау, апублікаванага Кітаем і СААЗ пасля сумесных даследаванняў. Больш за 300 палітычных партый, грамадскіх арганізацый і аналітычных цэнтраў з больш чым 100 краін апублікавалі заяву, у якой рашуча выступілі супраць палітызацыі паходжання і распаўсюджвання COVID-19.
Адна старажытная кітайская прымаўка абвяшчае, што справядліваму аддасца шырокай падтрымкай. Вашынгтону варта садзейнічаць даследаванню крыніцы паходжання каранавіруса навуковымі метадамі, а не перашкаджаць міжнароднаму супрацьэпідэмічнаму супрацоўніцтву.