У Кітаі налічваецца 872 млн карыстальнікаў сістэм анлайн-плацяжоў
Па стане на чэрвень бягучага года ў Кітаі налічвалася 872 млн карыстальнікаў сістэм анлайн-плацяжоў, што склала 86,3% агульнай колькасці карыстальнікаў інтэрнэту ў краіне, гаворыцца ў справаздачы аб развіцці інтэрнэту ў Кітаі, апублікаваным Кітайскім інфармацыйным інтэрнэт-цэнтрам.
У Кітаі назіраўся ўстойлівы прагрэс у паляпшэнні доступу да інтэрнэту ў сельскіх раёнах. Па стане на канец чэрвеня ўзровень пранікнення інтэрнэту ў вёсцы склаў 59,2%.
Адзначаецца таксама, што электронны гандаль адыграў ключавую ролю ў стымуляванні продажаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў сельскай мясцовасці.