У кітайскай індустрыі праграмнага забеспячэння назіраўся стабільны рост у студзені-ліпені 2021 года

2021-08-30 16:45:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першыя сем месяцаў бягучага года індустрыя праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій Кітая стабільна развівалася, пры гэтым аперацыйныя даходы сектара працягнулі імкліва расці, сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

За студзень-ліпень сукупныя аперацыйныя даходы індустрыі склалі больш 5,14 трлн юаняў, павялічыўшыся на 21,4%. Прыбытак прадпрыемстваў гэтага сектара склаў амаль 583,8 млрд юаняў.

За першыя сем месяцаў аб'ём экспарту прадукцыі кітайскіх прадпрыемстваў данай індустрыі склаў 29 млрд. долараў, павялічыўшыся на 10,9% у гадавым вылічэнні. У прыватнасці, аб'ём паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій працягнуў імкліва расці, прычым у студзені-ліпені даходы ад паслуг, звязаных з хмарнымі вылічэннямі і вялікімі данымі, выраслі ў гадавым вылічэнні на 22,8%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ