Universal Beijing Resort адкрыецца 20 верасня
У панядзелак было абвешчана, што тэматычны забаўляльна-курортны комплекс Universal Beijing Resort будзе адкрыты для наведвання 20 верасня. Гэты дзень выпадае на вакацыі (19-21 верасня) з нагоды Свята сярэдзіны восені.
Доўгачаканы тэматычны парк Beijing Universal Studios, гарадская алея Universal City Walk і два атэлі, якія з'яўляюцца часткай комплексу, будуць адкрытыя адначасова.
Уваход -- па квітках, а колькасць наведвальнікаў будзе вызначацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі па прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19. Наведванне Universal City Walk будзе бясплатным.
Увесь комплекс падзелены на сем тэматычных зон, на тэрыторыі якіх знаходзяцца атракцыёнаў.
Размешчаны ў паўднёва-ўсходнім прыгарадзе Пекіна, Universal Beijing Resort стаў пятым па ліку тэматычным паркам Universal Studios у глабальным маштабе, трэцім -- у Азіі і першым -- у Кітаі. Плошча пекінскага парку складае 4 кв. км, і ён з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце.