Маладыя дызайнеры паказваюць трэнд «гачаа» на Пекінскім тыдні дызайну

2021-09-24 11:02:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На Пекінскім тыдні дызайну кітайскія брэнды прадставілі свае калекцыі, натхнёныя "гачаа". Гэты трэнд адлюстроўвае імкненне моладзі шанаваць сваю культуру і нацыянальную ідэнтычнасць і пры гэтым крочыць поруч з часам.

Інсталяцыя з пераплеценых адзінак адзення -- частка вітрыны маркі Less is More ад брэнда мужчынскага адзення Lilanz. Less is More арыентавана на маладых спажыўцоў дзелавога і паўсядзённага адзення, і такое афармленне вітрыны падкрэслівае імкненне кампаніі да адкрытасці ідэям.

Мастак, аўтар інсталяцыі для вітрыны Less Is More Май Ян сказаў: "Нагавіцы і курткі больш не носяць звыклым чынам, я і заклікаю людзей ставіцца нестандартна да вопраткі і яе функцый ў нашым жыцці".

Куратар стэнда Less Is More Бай Чжэ сказаў: "Я думаю, што назва інсталяцыі -- "Абдымкі" -- указвае на тое, як брэнды прымаюць сучасны дызайн і густы новых кліентаў. Раней мой бацька насіў адзенне гэтага брэнда, а зараз я нашу, бо яна ўвасабляе новую энергію і ідзе поруч з эстэтыкай моладзі. Новае пакаленне бачыць, што правераны часам брэнд можа падаваць сюрпрызы".

Стыль "гачаа" адлюстроўвае попыт моладзі на рэчы, у якіх традыцыйная кітайская культура і стыль спалучаюцца з сучаснымі тэндэнцыямі. А маладыя мадэльеры ствараюць перадавыя калекцыі, натхнёныя культурнай спадчынай. Дызайнер Уільям Шэнь называе свае пухавікі «5Д», бо тры звычайныя вымярэнні дапаўняюццца сімваламі і гісторыяй: "Як вы бачыце, тэрыторыя аформлена ў стылі Вялікай Кітайскай сцяны, а пухавікі імітуюць яе сцены, аздобленыя рэльефамі драконаў і феніксаў. Наша апошняя калекцыя шмат у чым натхнёная кілінам -- адным з чатырох высакародных жывёл кітайскага фальклору. Мы паспрабавалі стварыць розныя ўзоры з піксельных формаў на пухавіках, каб зымітаваць луску кіліна".

Эстэтыка "гачаа" таксама чэрпае натхненне з гістарычнай моды, якая можа выглядаць і традыцыйна, і сучасна. Традыцыйнае ўбранне ханьфу апошнія гады можна ўбачыць не толькі на фестывалях і святах, але і на вуліцы.

Дызайнер адзення Цзян Вэй сказаў: "Усё больш маладых людзей аддаюць перавагу традыцыйнаму адзенню на вяселлях або ў іншых асаблівых выпадках, бо менавіта традыцыйнае адзенне адлюстроўвае іх культурную самабытнасць. Мы выкарыстоўваем традыцыйную вышыўку ў сучасным дызайне, гэтага патбабуюць густы сучаснай моладзі".

Пакаленне «гачаа» вырасла ў эпоху, калі Кітай па тэмпах эканамічнага развіцця шпарка даганяў Захад і з сусветнай «фабрыкі» ператвараўся ў адну з наймагутных эканомік свету. Для гэтага пакалення фраза "Зроблена ў Кітаі" гучыць як сінонім якасці і падстава для гонару.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ