Устойлівы рост экспарту Кітая садзейнічае аднаўленню эканомікі краіны

2021-09-24 15:11:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Згодна з дакладам "Перспектывы развіцця Азіі-2021", апублікаванай Азіяцкім банкам развіцця /АБР/, чакаецца, што эканоміка Кітая працягне аднаўляцца на працягу апошніх месяцаў бягучага года дзякуючы стабільнаму росту экспарту краіны і ўзмацненню фінансавай падтрымкі дзяржавы.

АБР прагназуе, што ВУП Кітая павялічыцца на 8,1% у 2021 годзе і на 5,5% -- у 2022 годзе, захаваўшы перадавое месца ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Такія паказчыкі застаюцца нязменнымі ў параўнанні з прагнозамі АБР, апублікаванымі ў красавіку.

Як чакалася раней, чысты экспарт унясе вялікі ўклад у эканамічны рост Кітая ў 2021 годзе, сказаў Дамінік Пешэль, кіраўнік эканамічнага аддзела прадстаўніцтва АБР ў Кітаі. Ён адзначыў, што спажыванне застанецца асноўным рухавіком эканамічнага развіцця Кітая ў 2021 і 2022 гадах.

Апроч таго, АБР знізіў прагноз інфляцыі на 2021 год да 1,3% і заявіў, што тэмпы росту спажывецкіх коштаў у краіне будуць значна ніжэйшыя за ўзровень 2020 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ