Кітай апублікаваў спіс топ-500 прадпрыемстваў краіны 2021 года

2021-09-27 17:31:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі ў суботу быў апублікаваны спіс 500 найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны за 2021 год, што дэманструе пастаяннае паляпшэнне эфектыўнасці прадпрыемстваў і вытворчай структуры КНР.

Згодна са спісам, які быў сумесна абнародаваны Кітайскай канфедэрацыяй прадпрыемстваў і Кітайскай асацыяцыяй дырэктараў прадпрыемстваў, сукупныя аперацыйныя даходы 500 найбуйнейшых кампаній дасягнулі 89, 83 трлн юаняў (каля 13, 9 трлн дол. ЗША) у 2020 годзе, то бок павялічыліся на 4,43 % у параўнанні з паказчыкам папярэдняга года.

Чысты прыбытак гэтых прадпрыемстваў за 2020 год дасягнуў 4,07 трлн юаняў, што на 4,59 % больш, чым у кампаній, уключаных у спіс 2020 года.

Кітайская нацыянальная карпарацыя электрасеткі (State Grid Corporation of China) узначаліла спіс, за ёй ідуць кітайская нацыянальная нафтагазавая карпарацыя / CNPC / і кітайская нафтахімічная карпарацыя Sinopec.

Парог уключэння ў спіс па ўзроўні аперацыйных даходаў павялічыўся на 3,28 млрд юаняў да 39,24 млрд юаняў, сведчаць даныя.

Колькасць кампаній, аперацыйныя даходы кожнай з якіх перавысілі 100 млрд юаняў, вырасла да 222, прычым восем з іх дабраліся да адзнакі ў больш за 1 трлн юаняў.

Спіс гэтага года таксама сведчыць пра паляпшэнне вытворчай структуры краіны. У яго ўвайшло больш высокатэхналагічных і сучасных сэрвісных кампаній, такіх як вытворцы абсталявання сувязі і лагістычныя фірмы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ