Адкрылася кітайска-расійская анлайн-выстава мастацтваў

2021-09-27 17:36:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

"Хаця Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён знаходзіцца далёка ад Расіі, але мерапрыемствы, арганізаваныя Асацыяцыяй кітайскіх і расійскіх ВНУ мастацтва, даюць магчымасць нашым выкладчыкам і студэнтам акунуцца ў мастацтва Расіі", -- заявіла намеснік загадчыка аддзела міжнародных абменаў Інстытута мастацтваў Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна Чжун Чуньні.

Інстытут мастацтваў Гуансі-Чжуанскі аўтаномнага раёна з'яўляецца адным з членаў Асацыяцыі кітайскіх і расійскіх ВНУ мастацтва. Сёлета асацыяцыя арганізавала анлайн-мерапрыемства "Бліскучая культура, непарыўная сяброўства", якое ўключае выставу і канцэрт. Інстытут прадставіў на мерапрыемстве 10 мастацкіх работ і музычны спектакль "Брат Ба", прысвечаны герою рэвалюцыі Вэй Бацюню.

На анлайн-выставе прадстаўлена 112 твораў мастацтва, сярод якіх 79 работ з васьмі кітайскіх інстытутаў мастацтваў і 33 работы расійскіх мастакоў. На анлайн-канцэрце мастацкія калектывы дзвюх краін выконвалі творы кітайскіх і рускіх кампазітараў.

Ініцыятарам анлайн-мерапрыемстваў выступіў Дэпартамент міжнароднага супрацоўніцтва і абменаў Міністэрства адукацыі КНР. Выстава будзе адкрыта для публікі на працягу доўгага часу, а канцэрт будзе доўжыцца з 24 па 30 верасня.

Асацыяцыя кітайскіх і расійскіх ВНУ мастацтваў створана ў 2012 годзе па ініцыятыве Цзіліньскага інстытута мастацтваў і Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Н. А. Рымскага-Корсакава. Яе дзейнасць накіравана на абмены талентамі і супрацоўніцтва ў сферы мастацтва паміж Кітаем і Расіяй, а таксама на садзейнічанне сумеснаму развіццю культуры і мастацтва дзвюх краін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ