На Пекінскім міжнародным кінафестывалі падпісаныя кантракты на суму 5,5 мільярда долараў

2021-09-28 13:44:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Пекіне праходзіць Міжнародны кінафестываль. Мерапрыемства стартавала дваццаць другога верасня, за гэты час падпісаныя кантракты на суму 35 мільярдаў юаняў або 5 з паловай мільярдаў долараў. Яны пойдуць на рэалізацыю маштабных кінапраектаў, вытворчасць тэлевізійных пастановак і іншых канцэпцый у сумежных з кінаіндустрыяй галінах. За апошнія 11 гадоў, дзякуючы Пекінскаму міжнароднаму кінафестывалю свет убачылі 300 праектаў агульным коштам 200 мільярдаў юаняў. Перад журы фестывалю стаіць няпростая задача - вызначыць пераможцу. Імя ўладальніка галоўнай прэміі "Цяньтань" стане вядома ўжо дваццаць дзевятага верасня.

Актрыса, старшыня журы 11-га Пекінскага міжнароднага кінафестывалю Гун Лі адзначыла: "Як добра быць дома. Пекінскі міжнародны кінафестываль у апошнія гады становіцца ўсё больш глабальнай падзеяй. Сёлета на конкурс прадстаўлена мноства добрых фільмаў з усяго свету. Што тычыцца нас, членаў журы, то нам сапраўды спадабалася працаваць тут ... Мастацтва сапраўды не мае межаў. Я маю гонар працаваць разам з двума вялікімі замежнымі кінарэжысёрамі, іх фільмы ўжо даўно пакарылі сэрцы гледачоў, у тым ліку і мяне. У кожнага з нас было сваё меркаванне з нагоды конкурсных работ. Мы вялі доўгія абмеркаванні перш чым прыняць канчатковае рашэнне".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ