У пустыні Такла-Макан завершана будаўніцтва кальцавой лініі чыгункі

2021-09-28 13:53:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першую ў свеце чыгуначную кальцавую лінію завяршылі будаўнікі ў панядзелак раніцай у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітая. Кальцавая лінія злучае чыгунку Хатан - Жацян даўжынёй 825 кіламетраў і некалькі іншых чыгуначных ліній. Пры будаўніцтве ў суровых умовах пустыні працоўным прыйшлося пераадолець шэраг тэхнічных цяжкасцяў. Каб дарогу не заносіла пяском, уздоўж шляхоў узвялі 300 кіламетраў ветраахоўных палос. З-за рэзкіх перападаў тэмператур зварачныя работы вяліся выключна ўначы. Тэхналогія «бесперапыннай зваркі» рэек дасць магчымасць павысіць устойлівасць цягнікоў. Хуткасць саставаў на ўчастку Хатан - Жацян складзе 120 кіламетраў у гадзіну. Па планах дарогу ўвядуць у эксплуатацыю да канца чэрвеня дзве тысячы дваццаць другога года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ