Сёлета Кітай запусціць свой першы спадарожнік для даследавання Сонца

2021-09-29 14:01:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай плануе запусціць свой першы спадарожнік для даследавання Сонца ў гэтым годзе, мадэль новага апарата прадстаўлена на 13-й Кітайскай міжнароднай авіяцыйна-касмічнай выставе. Пра гэта паведаміў распрацоўшчык зонда - Шанхайская акадэмія па тэхналогіі касмічных палётаў (SAST) пры Кітайскім аб'яднанні касмічных тэхналогій.

З запускам спадарожніка Кітай уступіць у новую эру даследавання Сонца, заявілі ў SAST.

Паводле даных SAST, асноўнай карыснай нагрузкай на спадарожнік стане сонечны візуалізуючы H-альфа-спектрометр, які будзе атрымліваць выявы Сонца ў спектры H-альфа. Гэта дапаможа даследчыкам назіраць за зменамі на Сонцы падчас выбліскаў, такімі як змены ў яго атмасфернай тэмпературы і хуткасці.

Канструкцыя спадарожніка прадугледжвае падзел адсека платформы і адсека карыснай нагрузкі, што забяспечвае звышвысокую дакладнасць навядзення і стабільнасць карыснай нагрузкі.

Кітай стварыў наземную сетку для назіранняў за Сонцам і дамогся поспехаў у такіх галінах даследаванняў, як вывучэнне сонечнага спектру і сонечных магнітных палёў, аднак у яго яшчэ толькі наперадзе пачатак даследавання Сонца з космасу.

Эксперты спадзяюцца, што гэта дазволіць Кітаю прасунуць фундаментальныя даследаванні Сонца, даць імпульс развіццю адпаведных высокатэхналагічных галін прамысловасці і ўнесці ўклад у міжнародныя геліяфізічныя даследаванні.

24 верасня SAST запусціла кампанію па выбары назвы для сонечнага спадарожніка. Яна будзе абвешчана пасля паспяховага запуску апарата ў космас.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ