Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці заявак на патэнты ў галіне біяселекцыі

2021-09-29 14:05:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У свеце назіраецца імклівы рост колькасці заявак на патэнты ў галіне біялагічнай селекцыі, і Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці такіх заявак. Пра гэта паведамляецца ў навукова-даследчым дакладзе аб патэнтах у галіне біялагічнай селекцыі, апублікаваным Цэнтрам даследаванняў развіцця інтэлектуальнай уласнасці пры Дзяржаўным упраўленні па справах інтэлектуальнай уласнасці КНР.

Як адзначаецца ў дакладзе, сярод рэгіёнаў, першымі па колькасці пададзеных заявак, сталі Пекін і правінцыі Цзянсу, Гуандун і Шаньдун, а ў першую дзесятку лідзіруючых па заяўках арганізацый увайшлі ВНУ і навукова-даследчыя ўстановы. Аўтары даклада рэкамендуюць арганізацыям, якія падаюць заяўкі, больш актыўна выходзіць на міжнародны ўзровень. Што ж тычыцца шматлікіх ужо атрыманых патэнтаў, то рэкамендуецца выразней вызначыць шляхі для іх укаранення на вытворчасці, паскорыць працэс перадачы і трансфармацыі тэхналогій.

Асноўным аб'ектам даследавання ў дакладзе быў абраны тэхнаполіс Ячжоўвань у горадзе Санья: быў праведзены аналіз як бягучай сітуацыі ў галіны біялагічнай селекцыі, так і сітуацыі з патэнтамі ў гэтай сферы, пасля чаго вылучаны шэраг рэкамендацый, якія тычацца працэсу атрымання патэнтаў.

Акрамя таго, аўтары даклада вывучылі сітуацыю з патэнтамі ў буйных транснацыянальных селекцыйных кампаній і разгледзелі іх уплыў на галіну селекцыі ў Кітаі з пункту гледжання правоў інтэлектуальнай уласнасці.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ