Пекін мае намер засяродзіцца на ўстойлівым развіцці падчас падрыхтоўкі да зімовых Гульняў

2021-12-31 13:10:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Алімпійскі аргкамітэт Пекіна завяршае падрыхтоўку да прыезду спартсменаў і афіцыйных асоб камандаў з усяго свету. 68 тыс. рэгістрацыйных картак чакаюць сваіх уладальнікаў, а таксама медалі, памятныя маркі і сувеніры. Спонсарамі Гульняў выступілі 45 кампаній. Пры гэтым у сваёй працы арганізатары Алімпіяды першараднае значэнне надаюць экалагічнай адказнасці і супрацьэпідэмічным мерапрыемствам.

Дырэктар дэпартамента лагістыкі Аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне Лі Яньлін адзначае: "У закупках мы прытрымліваемся філасофіі ўстойлівага і “зялёнага” развіцця, каб эканоміць рэсурсы і фінансаванне. Мы прытрымліваемся арэнды і запазычання, калі ёсць такая магчымасць. Мэта ў тым, каб скараціць аб'ём закупак спадарожных тавараў для Гульняў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ