На поўначы Кітая знойдзена старажытная грабніца V стагоддзя

2022-01-04 13:51:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пахавальная камера, упрыгожаная каменным гарэльефам і роспісам, перыяду дынастыі Паўночная Вэй (386-534 гг.) была знойдзена кітайскімі археолагамі пры раскопках старажытнай грабніцы ў правінцыі Шаньсі (Паўночны Кітай).

Паводле апошніх даных Інстытута археалагічных даследаванняў правінцыі Шаньсі, надпісы, якія захаваліся на калоне ў пахавальнай камеры грабніцы, размешчанай у гарадской акрузе Датун, сведчаць пра тое, што магільны склеп быў створаны ў 456 годзе, у ім спачывае чалавек па імені Люй Сюй.

Пахавальная камера /"го"/ працягласцю з поўначы на поўдзень 1,8 м і шырынёй з усходу на захад 3,3 м дасягае вышыні ў 1,9 м. Паколькі грабніца была разрабавана, і ў яе пратачылася вада, археолагі не знайшлі труны ("гуань") і раскапалі толькі невялікую колькасць рэліквій.

Як адзначаюць спецыялісты, на паўднёвай сцяне пахавальнай камеры выразаны выявы двух стражнікаў магільнага склепа, апранутых у экзатычнае адзенне з аголенымі тулавамі і трызубцамі ў руках. Дырэктар Інстытута археалагічных даследаванняў горада Датун Чжан Чжычжун заявіў, што знойдзеная грабніца прадаставіла новыя матэрыялы для вывучэння працэсу этнічнай інтэграцыі і пытання аб культурных абменах паміж Кітаем і Захадам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ