У аэрапорце Пекіна ўкараняюць упраўленне па прынцыпе «замкнутага цыклу» для прадухілення ўспышак COVID-19

2022-01-06 13:05:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Пекіне чакаюць прыбыцця першай групы замежнага персанала. Для прадухілення ўспышак COVID-19 кітайскія ўлады ўкараняюць кіраванне па прынцыпе "замкнутага цыкла". Такая мера дасць магчымасць засцерагчы персанал Алімпійскіх гульняў ад кантактаў з мясцовым насельніцтвам. Замежныя ўдзельнікі будуць прыбываць непасрэдна ў зону ізаляцыі і адлятаць адтуль жа.

Міжнародны аэрапорт Шоўду ў Пекіне стаў афіцыйным пунктам, які прымае замежныя дэлегацыі. Адсюль удзельнікі Алімпійскіх гульняў адразу адправяцца ў тры зоны правядзення Гульняў - Пекін, Яньцін і Чжанцзякоу. Спартсменаў, трэнераў, суддзяў, тэхнічны персанал і чыноўнікаў прыме трэці тэрмінал.

Прадстаўнік каманды абслугоўвання ў аэрапорце ўдзельнікаў зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года Ван Яньлін адзначае: "У трэцім тэрмінале пасажыры пройдуць шэраг працэдур. Па-першае, яны павінны прад'явіць дакумент аб стане свайго здароўя і паведаміць пра маршрут следавання. Затым яны пройдуць праз бескантактавы дэтэктар тэмпературы цела, а затым зробяць тэст на COVID-19. Тыя, хто ўдзельнічае ў Гульнях, могуць наўпрост прайсці працэдуры памежнага кантролю, не чакаючы вынікаў тэсту на нуклеінавую кіслату".

Каманда валанцёраў у аэрапорце будзе суправаджаць і кансультаваць усіх, хто прыбывае на шляху ад трапа самалёта да Алімпійскай вёскі.

Прадстаўнік каманды абслугоўвання ў аэрапорце ўдзельнікаў зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года Ван Яньлін працягвае: "Спартсменам не трэба турбавацца пра свой багаж і абсталяванне. Наша лагістычная брыгада даставіць усё гэта непасрэдна на стадыёны і ў зоны абслугоўвання спартыўнага інвентару".

Першая каманда, якая абслугоўвае замежных удзельнікаў Гульняў, пачала ўжо працу. 16 валанцёраў гатовыя да прыёму гасцей.

Па словах прадстаўніка Аргкамітэта зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года Чэнь Цзэ акрэдытацыя на зімовыя Алімпійскія гульні пачала дзейнічаць з 4 студзеня. Яна дазваляе ўсім замежным удзельнікам спаборніцтваў уязджаць у Кітай.

Кіраванне па прынцыпе «замкнутага цыклу» з'яўляецца адным з шасці ключавых мер прафілактыкі каронавіруса падчас Алімпіяды. Усе ўдзельнікі Гульняў таксама павінны выконваць строгія меры бяспекі, уключаючы штодзённы маніторынг стану здароўя і тэсціраванне на кавід. Да мінімуму будуць зведзены фізічныя кантакты - перамяшчэнне магчыма толькі паміж дазволенымі пунктамі на афіцыйным транспарце. Хто не быў поўнасцю вакцынаваны, павінен прайсці 21-дзённы каранцін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ