Умелец з правінцыі Аньхой стварае копіі талісмана Алімпіяды панды Бін Дуньдуня

2022-02-11 13:13:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Што атрымаецца, калі аб'яднаць традыцыйнае мастацтва, любоў да спорту і сучасныя рэаліі? Адзін з народных умельцаў у правінцыі Аньхой да вырашэння пытання падышоў творча і пачаў вырабляць алімпійскія талісманы. Для гэтага ён выкарыстоўвае вельмі незвычайны матэрыял -- цеста.

Нашчадак традыцый нематэрыяльнай культурнай спадчыны Лян Ганцзы адзначае, што Бін Дуньдунь стаў вельмі папулярным падчас Алімпіяды: «Мне захацелася сваімі рукамі зляпіць Бін Дуньдуня, каб аб'яднаць алімпійскі дух з нашай традыцыйнай культурай».

Цікавасць да лепкі з цеста Лян Ганцзы пачаў праяўляць яшчэ ў дзяцінстве, калі ўпершыню ўбачыў, наколькі рэалістычнымі могуць быць такія фігуркі. Майстар упэўнены, што яго мастацтва дапаможа ў папулярызацыі зімовых відаў спорту ў Кітаі.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ