Карыстальнікі кітайскіх сацсетак прыдумалі незвычайныя спосабы падтрымкі ўдзельнікаў зімовай Алімпіяды

2022-02-16 13:24:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сотні людзей у Кітаі спяшаюцца падтрымаць удзельнікаў Алімпіяды. Яны здымаюць відэа, ладзяць флэшмобы, майструюць.

Рухі, намаляваныя на 24 іконках на тэму зімовых відаў спорту, прафесійная акрабатка з Цяньцзіня паўтарыла ў сябе дома. Раней Таа Цзы ніколі не займалася зімовымі відамі спорту, таму рыштунак для фотаздымкаў давялося літаральна вынаходзіць: "Я зрабіла шайбу з упакоўкі танальнага крэму, а клюшку -- з палкі для сэлфі. Замест каменя для кёрлінга ў мяне была скрынка для спецый. Яшчэ я выкарыстоўвала мятлу, каску і вялікую падушку".

Зараз дзяўчына рыхтуецца да здымкаў новага відэа на тэму зімовых Гульняў. На гэты раз яна папрасіла дапамогі ў калег. Разам яны плануюць выкарыстоўваць свае прафесійныя акрабатычныя навыкі, каб паказаць лыжнікаў і сноўбардыстаў у палёце.

(Крыніца фота: CFP)


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ