Двухразовыя чэмпіёны свету ў парным фігурным катанні Пан Цін і Тун Цзянь прадставілі ў Пекіне лядовае шоу

2022-02-17 13:20:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У пекінскім Цэнтры выканальніцкіх мастацтваў "Цяньцяа" адбыўся паказ лядовага шоу "Мы адзіныя". Спектакль расказвае аб падрыхтоўцы спартсменаў да спаборніцтваў. У паказе прынялі ўдзел зоркі кітайскага фігурнага катання Пан Цін і Тун Цзянь і юныя фігурысты.

Пан Цін: "Гэтым спектаклем мы хочам расказаць, як спартсмены рыхтуюцца да спаборніцтваў, і пра тое, як удзельнікі каманды ладзяць адзін з адным. Мы хочам паказаць гледачам рэальную сітуацыю і ў той жа час прадэманстраваць поспехі і прагрэс Кітая ў фігурным катанні".

Тун Цзянь: "Мы хочам унесці свой уклад у правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Лядовыя шоу -- гэта перспектыўны напрамак для папулярызацыі нашага спорту. Я спадзяюся, што юныя ўдзельнікі змогуць прадэманстраваць свае навыкі".

Упершыню калектыў ставіць лядовае шоу не на стадыёне, а на сцэне тэатра. Каманда тэхнічных спецыялістаў падрыхтавала лядовы каток плошчай больш за 300 кв. метраў за 48 гадзін.

Спектакль стаў часткай праграмы фестывалю мастацтваў "Сустрэча ў Пекіне". А яго назва адлюстроўвае дэвіз зімовай Алімпіяды: "Разам дзеля агульнай будучыні".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ