Пекінскія жылыя комплексы ствараюць цэнтры снежных забаў для сваіх жыхароў

2022-02-17 13:22:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Алімпійскія гульні ў Пекіне змянілі звыклае жыццё сталічных жыхароў. Зараз яны больш актыўна займаюцца спортам, а ў жылых комплексах з'яўляюцца цэнтры зімовых забаў.

Дзіцячы снежны парк ля жылога комплексу Гаацзін абсталяваны на месцы вадазборнага збудавання. Улетку яго выкарыстоўваюць для зліву дажджавой вады, а гэтай зімой тэхнічны аб'ект знайшоў нечаканае прымяненне. Забаўляюцца тут не толькі мясцовыя жыхары, але і гараджане з розных раёнаў Пекіна.

Кампаўнд Гаацзін у раёне Шыцзіньшань знаходзіцца на захадзе Пекіна. Гэты жылы комплекс пабудавалі некалькі дзесяцігоддзяў таму. Першапачатковая планіроўка такіх раёнаў і пашырэнне горада з цягам часу пакідалі няшмат грамадскіх месцаў для актыўнага адпачынку. Тры гады таму, калі Пекін ужо актыўна рыхтаваўся да зімовых Алімпійскіх гульняў, адміністрацыя гэтага комплексу вырашыла далучыцца да праекта, таму рэканструявала вадазборны канал і пабудавала сквер для актыўнага адпачынку.

Цікавасць да зімовых відаў спорту ў гэтых краях была даўно. Але хуткая ўрбанізацыя пагасіла гэты азарт. Дзякуючы зімовым Алімпійскім гульням, на хвалі спартыўнага натхнення пекінцы актыўна вярнуліся да снежных і лядовых відаў спорту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ